Горн () — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля, належыць Чылі і ўваходзіць у склад правінцыі чылійская Антарктыка. На востраве знаходзіцца знакаміты мыс Горн. Востраў вядомы як самая паўднёвая частка Паўднёвай Амерыкі, аднак на самой справе такімі з’яўляюцца астравы Дыега-Рамірэс, якія ляжаць за 200 км паўднёвей. Востраў Горн належыць да групы астравоў Эрмітэ (), якія адносяцца да архіпелага Вогненная Зямля. Востраў мае шырыню 2 км і даўжыню каля 6 км. Максімальная вышыня вострава — 425 м.

На востраве ёсць маяк, невялікая капліца, жылыя і дапаможныя памяшканні, метэастанцыя, а таксама помнік — скульптура ў выглядзе абрысу альбатроса, прысвечаная маракам, якія загінулі пры спробах абагнуць мыс Горн. Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парку Каба-дэ-Орнас ().

Востраў складзены ў асноўным гранітамі мелавога ўзросту, на паўночным захадзе знаходзяцца вулканічныя скалы юрскага ўзросту. У нізінах расце тарфяны мох.

Галерэя

Спасылкі

Сайт Брацтва Капітанаў мыса Горн http://www.emol.com/noticias/nacional/2008/01/21/289567/vida-al-fin-del-mundo-una-familia-chilena-haciendo-soberania-en-cabo-de-hornos.html Афіцыйны сайт муніцыпалітэта Каба-дэ-Орнас

Катэгорыя:Астравы Чылі Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Вогненная Зямля