Кальварыйская брама — уязная брама на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Пабудавана ў 1830 годзе на сродкі Юрыя Кабылінскага ў памяць сваёй памерлай жонкі ў класіцыстычных формах.
Архітэктура
Цаглянае прамавугольнае ў плане збудаванне з вялікім цэнтральным і сіметрычна размешчанымі па баках меншымі паўцыркульнымі прыёмамі накрытае пакатым двухсхільным дахам, падзеленае карнізам на два ярусы. Ніжні — руставаны, над бакавымі праёмамі верхняга ярусу — ляпная вайсковая арматура. Збудаванне завершана магутным карнізам на дэнтыкулах і працяглым прамавугольным парапетам, што надае кампазіцыі пэўную статычнасць.
З боку ўваходу на браме надпіс на польскай мове «Вечны спакой», з другога боку — прысвячэнне жонцы Кабылінскага, таксама на польскай: «Напамінак мужа і дзяцей, прысвечаны Юзэфе Кабылінскай, у верасні 1830 г. тут пахаванай» ().
Гл. таксама Старажоўская брама
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Брамы Мінска Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі класіцызм Катэгорыя:1830 год у Мінску