Старажоўская брама — брама на былых Старажоўскіх (Пярэспінскіх) могілках у Мінску. Размяшчаецца перад царквой Святой Марыі Магдаліны. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Архітэктура
Брама аднапралётная, манументальная, кампазіцыйна падкрэслівае галоўны ўваход у будынак. Плоскасць дэкараваная пілястрамі, арачнымі нішамі, бакавымі валютамі, завершана развітым шматпрафіляваным карнізам. Над цэнтральным арачным праёмам узвышаецца дэкаратыўны атык, увянчаны невялікай лучковай галоўкай. Збераглася частка агароджы. Брама вырашаная ў эклетычных формах С.100.
Гл. таксама Кальварыйская брама
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Брамы Мінска Катэгорыя:Старажоўскія могілкі Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі Катэгорыя:1847 год у Мінску