Вадаспады Лівінгстана (, ) — некалькі дзясяткаў парогаў і вадаспадаў у ніжнім цячэнні ракі Конга, паміж гарадамі Кіншаса і Матады ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (часткова на мяжы з Рэспублікай Конга). Утвараюцца пры прамыве ракой Паўднёва-Гвінейскага ўзвышша. Даўжыня парожыстага ўчастка 360 км, агульнае падзенне 220 метраў. У абход Лівінгстанаўскіх вадаспадаў пабудавана чыгунка. ГЭС Інга. Названы ў гонар Давіда Лівінгстана.

Літаратура

Спасылкі

Congo Canyon, Britannica Online Encyclopedia

Катэгорыя:Парогі Катэгорыя:Вадаспады Катэгорыя:Конга (рака) Катэгорыя:Геаграфія Дэмакратычнай Рэспублікі Конга