Іван Паўлавіч Шэйко (, в. Шэйкі, Клецкі раён, Мінская вобласць) — навуковец у вобласці жывёлагадоўлі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1999—2013). Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).
Біяграфія Вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1966—1971). Скончыў аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (1971—1974). У 1975—1978 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ жывёлагадоўлі, у 1978—1990 гг. загадчык Ліпецкага аддзялення УНДІ племянной справы Расійскай Федэрацыі, 1990—1995 гг. намеснік дырэктара па навуковай працы БелНДІ жывёлагадоўлі, у 1996 г. намеснік начальніка Галоўнага кіравання інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і мяса-малочнай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 1996 года генеральны дырэктар Навукова-вытворчага аб’яднання «Племэліта». У 1996—2006 гадах дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, затым НАН Беларусі, адначасова ў 1997—2002 — акадэмік-сакратар Аддзялення жывёлагадоўлі і ветерынарнай медыцыны Акадэміі аргарных навук. З 2006 года першы намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі».
Навуковыя працы ў вобласці гадоўлі, селекцыі, генетыкі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Выканаў засноўвалыя працы па стварэнні і засваенню тэхналогій вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі жывёлагадоўлі на аснове ўдасканалення існых і стварэння новых парод, тыпаў, ліній, гібрыдаў, кросаў, метадаў узнаўлення, сістэм кармлення і ўтрымання. Распрацаваў тэарэтычныя, метадычныя і практычныя праблемы падвышэння прадуктыўных якасцей сельскагаспадарчых жывёл. На падставе комплексных даследаванняў па гадоўлі, селекцыі і ўзнаўленню жывёл, мадэляванню селекцыйнага працэсу, эканамічнага аналізу прапанаваў тэарэтычнае абагульненне асаблівасцей селекцыйнага працэсу пры выводзінах спецыялізаваных тыпаў, ліній і парод свінняў з селекцыяй на спалучальнасць. Аўтар некалькіх завадскіх парод, ліній і тыпаў свінняў. Пры ім непасрэдным удзеле выведзеная і апрабаваная беларуская мясная парода свінняў, беларуская чорна-пярэстая парода буйной рагатай жывёлы і беларуская запражная парода коней. Распрацаваў тэхналогію атрымання высокапрадуктыўных гібрыдаў і кросаў свінняў.
Аўтар больш за 480 прац, у тым ліку 9 манаграфіяў, 10 кніг, падручніка.
Узнагароды і прэміі Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі (1987)
Асноўныя працы Праграма інтэнсіфікацыі свінагадоўлі і рэкамендацыі па яе рэалізацыі. М., 1989. Біятэхналогія свінагадоўлі. Мн., 1993 (у суаўт.). Свінагадоўля. Мн., 1998 (у суаўт.). Эканоміка арганізацый і галін аграпрамысловага комплексу. У 2 кн. Мн.: Беларуская навука, 2007 (у суаўт.).
Літаратура Летапіс Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995). Горкі, 1995. Научно-педагогическая школа и основные направления научных исследований. Горки. 2001. Иван Павлович Шейко (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. аграрн. навук. 2008. № 1.
Спасылкі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Акадэмік Шэйко Іван Паўлавіч Іван Паўлавіч Шэйко ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Персанальная старонка І. П. Шэйко
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клецкім раёне Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі