Альфонс II Нявінны (; 1-25 сакавіка — ) — кароль Арагона з 1162 года; граф Барселоны, Жыроны, Асоны, Бесалу і Сердані з 1162 года і Праванса і Жэвадана ў 1167—1171 гадах пад імем Альфонс I. Сын Рамона Берэнгера IV, графа Барселоны, і Петранілы, каралевы Арагона. Альфонс быў першым, хто стаў адначасова каралём Арагонскім і графам Барселоны. Таксама ў 1167 годзе ён стаў графам Праванса, адабраўшы гэта графства ў сваёй пляменніцы Дульсы II, а ў 1173 годзе саступіў яго свайму брату Рамону Берэнгеру.
Кіраванне Альфонс II нарадзіўся пад імем Рамон Берэнгер, але ўзышоў на аб'яднаны трон Арагона і Барселоны як Альфонс, змяніўшы імя ў гонар Альфонса I.
На працягу большага часу свайго кіравання ён быў саюзнікам караля Кастыліі Альфонса VIII супраць Навары і маўрытанскіх каралеўстваў на поўдні. Падчас Рэканкісты Альфонс дайшоў да Тэруэля, крэпасці па дарозе да Валенсіі, і ў 1171 годзе ўзяў яго. У тым жа годзе ён узяў Каспэ.
Апроч агульных інтарэсаў, каралёў Арагона і Кастыліі аб'ядноўвала васальная залежнасць Арагона ў адносінах да Кастыліі. Акрамя таго, 18 студзеня 1174 года ў Сарагосе Альфонс ажаніўся з інфантай Санчай, сястрой кастыльскага караля.
У 1179 годзе каралі Арагона і Кастыліі падпісалі Касорлскае пагадненне, паводле якога зоны заваяванняў на поўдні размяжоўваліся па водападзеле рэк Хукар і Сегур.
thumb|left|Альфонс II
У дні кіравання Альфонса дасягнуў свайго піку ўплыў Каталоніі на поўнач ад Пірэнеяў. Яго каралеўства ўключала не толькі Праванс, але і Сердань з Русільёнам, якія ён атрымаў у спадчыну ў 1172 годзе. Васаламі Арагонскага каралеўства былі Беарн і Бігор. Таксама Альфонс меў вялікі ўплыў у Лангедоку, што дапамагала развіваць гандаль і спрыяла прытоку насельніцтва з Лангедока на новазаваяваныя землі на поўдні.
У 1186 годзе яму ўдаўся ўзмацніць каталонскі ўплыў на Сардзініі, калі ўнук яго кузіны Альгабурсы Хуг заняў з дапамогай Альгабурсы і Альфонса арбарэйскі трон.
Пры садзейнічанні Альфонса II у 1202 годзе ў Арагоне на беразе ракі Эбра з'явіўся першы ў рэгіёне цыстэрцыянскі кляштар.
Жонка і дзеці thumb|left|200px|Альфонса II Цнатлівы і Санча Кастыльская thumb|200px|Надмагілле Альфонса II Цнатлівага Жонка Альфонса II — Санча Кастыльская, дачка караля Альфонса VII Кастыльскага, 1155 ці 1157—1208 Педра (1174—1213), будучы Педра II Арагонскі, спадчыннік трона. Канстанцыя (1179—1222), з 1198 г. жонка караля Імрэ Венгерскага, пасля яго смерці, з 1210 г. — імператара Фрыдрыха II. Альфонс (1180—1209), граф Праванса. Элеанора (1182—1226), з 1203 г. жонка графа Раймунда VI Тулузскага. Санча (1186—1241), з 1211 г. жонка графа Раймунда VII Тулузскага. Санча (памёр у маленстве). Рамон Берэнгер (памёр у маленстве). Фернанда (1190—1249), абат Мантэарагонскага манастыра. Дульса (1192-?), манашка.
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія Альфонса II
Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Каралі арагонскія Катэгорыя:Графы барселонскія Катэгорыя:Графы праванскія Катэгорыя:Барселонскі дом Катэгорыя:Графы асонскія Катэгорыя:Графы жыронскія Катэгорыя:Графы бесалускія Катэгорыя:Графы серданскія Катэгорыя:Графы жэваданскія