Дамкрат (гал. dommekracht, С.416) — пераносны або перасоўны механізм для падымання цяжараў на невялікую (да 2 м) вышыню. Паводле прынцыпу дзеяння адрозніваюцца дамкраты рычажна-рэечныя, рэечныя з зубчастымі перадачамі, вінтавыя і гідраўлічныя; паводле тыпу прыводу — ручныя і маторныя. С.133. Грузапад'ёмнасць ад некалькіх кілаграмаў да соцень тон. Выкарыстоўваюцца пры будаўнічых, рамонтных і пагрузачна-разгрузачных работах, на аўтамабільным транспарце.
Літаратура
Катэгорыя:Механізмы