Помнік Рагнедзе і Ізяславу — помнік у Заслаўі каля Дома культуры «Свiтанак». Адкрыты ў 1993 годзе па праекце скульптара Анатоля Арцімовіча і архітэктара Ігара Марозава. Удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1998 годзе.
Помнік усталяваны ў гонар непакорлівай жонкі кіеўскага князя Уладзіміра, полацкай князёўны Рагнеды і яе малалетняга сына Ізяслава, разам з якім была саслана князем у полацкую вотчыну (цяпер Заслаўе), дзе правяла астатак жыцця, пастрыгшыся ў манашкі.
Гл. таксама Помнік Ізяславу
Спасылкі ОПИСАНИЕ ТУРИСТИЧЕСКИХ ОБЪЕКТОВ ГОРОДА ЗАСЛАВЛЬ
Катэгорыя:Помнікі Заслаўя Катэгорыя:Рагнеда Катэгорыя:Ізяслаў Уладзіміравіч Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ігара Марозава Катэгорыя:Творы Анатоля Арцімовіча Катэгорыя:1993 год у Беларусі