Дзмітрый Іванавіч Лугаўско́й (, — , ) — лётчык Ваенна-паветраных сіл СССР, Герой Савецкага Саюза (13.4.1944).
Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў у 1938 годзе Віцебскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Чкалаўскую школу пілотаў.У гады Вялікай Айчыннай вайны з 1942 на Каўказскім, Паўночна-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір эскадрыллі штурмавікоў 502-га штурмавога авіяпалка, капітан Д. І. Лугаўской зрабіў 130 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 26 артылерыйскіх гармат і бронемашын, 80 аўтамашын з войскамі і грузам і іншае, нанёс значныя страты камунікацыям ворага.
У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. Да 1959 года ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у Мінску.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені 2 ордэны Чырвонай Зоркі медалі
Літаратура
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4.: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2
Навечно в сердце народном: Справочник / Гл. ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 311. — 607 с. илл. — 65 000 экз.
Спасылкі Герои-авиаторы
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР