Афанасій Васілевіч Кляцко (нар. 18 (31) студзеня 1911, вёска Куляшоўка, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 8 ліпеня 2001, Магілёў) — савецкі ваенны-сапёр, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
Нарадзіўся 12 студзеня 1911 года ў вёсцы Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай обласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 4 класы. Працаваў кавалём у калгасе. У Чырвонай Арміі ў 1931—1935 і з 1941 года. З 1943 года - актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Літвы, Польшчы. Вайну скончыў у разбітай варожай Германіі.
Сапёр 222-га гвардзейскага стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко, у складзе групы байцоў 10 жніўня 1944 года у сямі кіламетрах на паўночны захад ад літоўскага горада Вілкавішкіс узарваў мост праз раку Шэрвінты, перагарадзіўшы шлях пятнаццаці танкам праціўніка, сарваўшы варожую танкавую атаку.
Загадам па 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 055 ад 28 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Сапёр 222-га стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко з групай разгароджвання 14—16 студзеня 1945 года ў раёне польскага населенага пункта Рудкі, размешчанага на паўднёвым захадзе ад горада Радам, зрабіў чатыры паходы ў мінных палях праціўніка, абязшкодзіўшы 72 супрацьпяхотныя і 7 супрацьтанкавых мін, узяў у палон трох праціўнікаў.
Загадам па 33-й арміі № 074 ад 29 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілеві узнагароджаны ордэнам Славы 2- ступені.
14 красавіка 1945 года у трох кіламетрах на паўднёвы усход ад германскага горада Франкфурт-на-Одэры чырвонаармеец Афанасій Кляцко, забяспечваючы дзеянні разведвальнай групы, зрабіў праходы ў мінным полі і драцяной загародзе. Быў паранены, але поя бою не пакінуў.
Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.
У 1945 годзе старшына Кляцко А. В дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў у калгасе. Жыў у горадзе Магілёве. Памер 8 ліпеня 2001 года.
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені; Ордэн Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені; Ордэн «За службу Радзіме»; медалі.
Літаратура Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. — Минск, 1970.
Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 2 . — М., 1967. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Спасылкі
Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы