Сцяпан Мікалаевіч Канашэ́нка (, вёска Узніцы,  — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія С. М. Канашэнка нарадзіўся ў вёсцы Узніцы (у сучасным Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу. Працаваў рахункаводам. У Чырвонай Арміі з 1942 г. Старшына роты 737-га стралковага палка 206-й стралковай дывізіі (47-я армія, Варонежскі фронт) С. М. Канашэнка вызначыўся ў баях за Днепр. 24.09.1943 г. у складзе групы разведчыкаў пераправіўся на правы бераг каля сяла Пекары Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці і больш за суткі вёў баі з праціўнікам на захопленым плацдарме. Загінуў пры спробе перабрацца на левы бераг Дняпра з данясеннем. Пахаваны ў брацкай магіле каля сяла Пекары Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці (Украіна). Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 03.06.1944 г. пасмяротна.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна

Літаратура Канашэнка Сцяпан Мікалаевіч //  — С. 573. Конашенко Степан Николаевич //

Спасылкі

Конашенко Степан Николаевич // Дакументы аб узнагароджанні на сайце праекта «Память народа»

Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР