Кіпрыя́н Карфаге́нскі (; ? — ) — епіскап карфагенскі і майстэрскі лацінскі багаслоў, асноўныя сачыненні якога прысвечаныя асэнсаванню пытанняў адступніцтва і расколу. Стваральнік кананічнага вучэння аб адзінстве царквы і яе іерархічнай структуры. Кіпрыян, які называў сваім настаўнікам Тэртуліяна, правёў у Карфагене тры памесных сабора, падчас якіх перамагло яго меркаванне пра тое, што «той не можа ўжо мець Айцом Бога, хто не мае маці Царкву». Адзінства царквы, па Кіпрыяну, выяўляецца не ў меркаваннях нейкага «епіскапа епіскапаў», а ў саборнай згодзе епіскапаў, у роўнай меры надзелены дабрынёй Святога Духа і самастойных ў кіраванні сваёй паствай. Найцяжэйшымі грахамі Кіпрыян лічыў апастасію (адступніцтва) і схізму (раскол).
Літаратура
В. А. Федосик Киприан и античное христианство. Мн.: Университетское. 1991. 208 стр. 1655 экз. Альбрехт М. фон. История римской литературы. Т. 3. М., 2005. С. 1705—1717.
Спасылкі Священномученик Киприан, епископ Карфагенский Тексты Киприана Карфагенского Творения Священномученика Киприана епископа Карфагенского
Катэгорыя:Айцы Царквы Катэгорыя:Мучанікі Катэгорыя:Епіскапы Карфагена Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Лацінскія філосафы Катэгорыя:Хрысціянскія філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Патрыстыка