Балка́рцы (саманазва аланла) — цюркскі народ, карэнныя жыхары Паўночнага Каўказа. Жывуць пераважна ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія). Асобныя групы балкарцаў жывуць у Турцыі і краінах Цэнтральнай Азіі. Агульная колькасць у Расіі (2010) — чалавек.Всероссийская перепись населения 2010
Гавораць на балкарскай мове кыпчацкай (заходняй) падгрупы цюркскай групы алтайскай сям’і. Захоўваецца нязначнае дыялектнае чляненне. Пісьмо на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.
Асноўны традыцыйны занятак — адгонная жывёлагадоўля (дробнае і буйна рагатае быдла, коні); займаліся таксама пашавым тэрасавым земляробствам, паляванне. Рамёствы: апрацоўка воўны, ткацтва (у жанчын); апрацоўка металу, скуры, драўніны (у мужчын). Традыцыйнае жытло — каменная сакля з плоскім земляным дахам альбо 2-скатным дахам.
Літаратура Народы мира. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — С. 84.
Спасылкі Кипкеева З. Б. Карачаево-балкарская диаспора в Турции
Катэгорыя:Цюркскія народы Катэгорыя:Народы Расіі Катэгорыя:Народы Каўказа