Іван Барысавіч Непачаловіч (, вёска Арэхаўка, Старадарожскі раён — ) — ваенны лётчык. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1941 года, са снежня 1943 года — лётчык-штурмавік на 3-м Украінскім фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Зрабіў 179 баявых вылетаў. У 1945 годзе за высокае майстэрства, мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пахаваны ў вёсцы Мінкавічы Старадарожскага раёна.
Літаратура — С. 288. Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 375.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза