Муга́м (), ці Мугама́т () — адзін з асноўных жанраў азербайджанскай традыцыйнай музыкіFolk music of Azerbaijan , шматчасткавы вакальна-інструментальны твор. Мугам — гэта таксама агульная назва ладоў азербайджанскай музыкі. Мугаму характэрны імправізацыйны тып меладычнага разгортвання на аснове пэўнага мугам-лада. Мугам выконваюцца як цалкам (дэстгях), так і па частках спеваком-салістам (ханендэ) з iнструментальным суправаджэннем або ў выглядзе сольных інструментальных твораў (на , і інш.).
У 2008 годзе ЮНЕСКА аб’явіла мугам адным з шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтваМугам на партале ЮНЕСКА .
Гл. таксама
Сімфанічны мугам
Літаратура Беляев В. М. Азербайджанская народная песня // Беляев В. М. О музыкальном фольклоре и древней письменности. М.: Советский композитор, 1971, с.108-162. (первая публикация статьи, написанной в 1960). Энциклопедия азербайджанского мугама. Баку: Фонд Гейдара Алиева и др., 2012. 264 с.
Спасылкі Мугам на сайце ЮНЕСКА Санубар Багирова: «Мугам» Сайт пра мугам Мугам радыё Джазавыя выканаўцы мугама Мугам, навучальны фільм
Катэгорыя:Народная музыка Катэгорыя:Жанры фальклору Катэгорыя:Музыка Азербайджана Катэгорыя:Гісторыя музыкі Азербайджана Катэгорыя:Шэдэўры вуснай і нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва