Фёдар Пракопавіч Нікіцін (, вёска Шпілёўшчына, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Беларус. Пасля службы ў Чырвонай Арміі працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады (1935—1937). У 1939 г. зноў прызваны ў армію. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь і савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг.
У гады Вялікай Айчыннай вайны баец 540-га партызанскага атрада. З 1944 г. на фронце. Камандзір аддзялення аўтаматчыкаў вызначыўся пры вызваленні Чавускага раёна ў чэрвені 1944 г.: прабраўся ў тыл ворага і знішчыў каля 100 гітлераўцаў. За подзвіг, здзейснены ля вёскі Падгор'е, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (24.03.1945). Пасля вайны жыў і працаваў у Бабруйску.
Літаратура Ваенная энцыклапедыя Беларусі / галоўны рэдактар Л. У. Языковіч. — Мінск, 2010. — С. 696.
Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. — Мн.: Выш. шк., 1997. — С. 241. Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 444.
Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС