Пётр Паўлавіч Нікі́фараў (, Віцебск — ) — лётчык-ас. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў Віцебску ўсям'і служачага. Беларус. Пасля сканчэння 8-мі класаў працаваў на чыгуначнай станцыі Віцебск. У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб, потым Барысаглебскую ваенную школу лётчыкаў (1939). У Чырвонай Арміі з 1938 года.

У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. знаходзіўся 1-м, 2-м Украінскіх франтах. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, скончыў вайну ў Чэхаславакіі.

Штурман 129-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка (22-я гвардзейская знішчальная авіяцыйная дывізія, 2-я паветраная армія) капітан П. П. Нікіфараў зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветраных баёў, збіў 20 варожых самалётаў. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоена 27 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны да 1960 года служыў у Савецкай Арміі, звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у горадзе Клін Маскоўскай вобласці, працаваў на гаспадарчай рабоце.

Літаратура Нікіфараў Пётр Паўлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2002. — Кн. 1. — С. 631. Никифоров Пётр Павлович // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь: в 2 т. / А. А. Бабаков [и др.]. — М., 1988. — Т. 2. — С. 163.

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Члены КПСС