Таха́рскія мовы — адна з галін індаеўрапейскай сям'і моў, што прадстаўляла сабою некалькі блізкароднасных вымерлых моў, распаўсюджаных сярод гістарычнага народа тахараў, які пражываў на поўначы Тарымскага басейна, у цяперашнім Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая.

Мовы, якія ў цяперашняй лінгвістыцы прынята залічваць да тахарскіх, хутчэй за ўсё ўключалі тры мовы або дыялекты, вядомыя пад умоўнымі назвамі: тахарская A (або агнеанская), тахарская B (або кучанская) і тахарская C (або краранская). Першыя дзве мовы засведчаныя дзякуючы захаваным дагэтуль тэкстам перыяду VI—VIII стагоддзяў н. э., існаванне апошняй падразумяваецца праз запазычванні і ўласныя назвы ў тэкстах на пракрыце, складзеных у рэгіёне. Больш пільны працэс даследавання пісьмовых помнікаў паказвае больш архаічны характар тахарскай A і яе літургічнае выкарыстанне, тады як тахарская B захоўвалася больш працяглы час і была пашырана на тэрыторыях ад паўночнага ўсходу да захаду сучаснага Сіньцзяна.

Усе вядомыя тахарскія мовы вымерлі прынамсі ў ІХ ст. пасля ўварвання ў рэгіён цюркскіх плямёнаў, продкаў сучасных уйгураў.

Даследаванне Напачатку ХХ ст. венгерска-брытанскі даследчык Аўрэл Стэйн падчас уласнай археалагічнай экспедыцыі на захадзе Кітая адшукаў фрагменты рукапісных тэкстаў на невядомай мове, датаваныя прыпадала VI—VIII ст. н. э. У пазнейшых даследаваннях было выяўлена, што тэксты напісаныя на дзвюх адрозных, але роднасных мовах, якія маюць індаеўрапейскі характар, належачы, аднак, да невядомага таксону індаеўрапейскай сям'і.

У цяперашнія часы мовы знойдзеных тэкстаў вядомыя пад тэрмінам тахарскія мовы. Тэксты цэнтральнага і паўночна-ўсходняга Сіньцзяна (гарады Агні і Турфан, цяп. Карашар і Турпан) пазначаюцца пад умоўным тэрмінам тахарская A мова (альбо агнеанская, усходнетахарская); у тэкстах гэтага ж рэгіёна, а таксама захаду Сіньцзяна (Куча) выўляецца мова, званая тэрмінам тахарская B мова (або кучанская, заходнетахарская). Акрамя гэтага, вядома, што тэксты перыяду III ст. н. э. паўднёва-ўсходняга Сіньцзяна (Лаўлань), складзеныя на пракрыце, утрымліваюць у сабе запазычванні з іншай мовы, якая, такім чынам, вядомая толькі ўскосна і згадваецца пад тэрмінам тахарская С мова.

Адкрыццё тахарскіх моў значна пашырыла тагачасныя веды па індаеўрапеістыцы з прычыны таго, што ў навуцы гэтага перыяду лічылася, што падзел індаеўрапейскіх моў на мовы кентум і мовы сатэм звязаны з геаграфічным супрацьпастаўленнем заходняй і ўсходняй частак індаеўрапейскага арэалу адпаведна, аднак з'яўленне звестак тахарскіх моў паказала выключэнне з гэтага палажэння, паколькі апошнія з'яўляліся найбольш усходняй тагачаснай філіяцыяй індаеўрапейскіх моў, але праяўлялі тыпова кентумныя рысы. Досвед даследаванняў па тахарскіх мовах, у прыватнасці, дазволіў развіць пэўным лінгвістам новую гіпотэзу, паводле якой «сатэмныя» рысы паўсталі як інавацыя цэнтральнага рэгіёна індаеўрапейскай прарадзімы, у той час як «кентумныя» рысы з'яўляліся вынікам некаторай кансервацыі на крайнім усходзе і захадзе гэтага арэалу. Для параўнання, славянскія мовы маюць тыпова «сатэмныя» характарыстыкі.

Знікненне тахарскіх моў імаверна прыпадае на першую палову-сярэдзіну ІХ ст. н. э., калі ўйгуры, будучы выцесненымі з тэрыторыі сучаснае Манголіі, засялілі тэрыторыю Тарымскага басейна. Цюркізацыя арэалу тахарскіх моў пацвярджаецца, прыкладам, існаваннем перакладаў тахарскіх тэкстаў на старажытнаўйгурскую мову.

Тагачасныя згадванні У 1907 годзе нямецкі арыенталіст-лінгвіст Фрыдрых В. К. Мюлер выявіў надпісы ў калафоне (канцы) аднаго з рукапісаў на старажытнацюркскай мове, у якім рукапіс апісваўся як пераклад з санскрыту праз мову twγry. Мюлер прыйшоў да высновы, што апошняе слова мела вымаўленне toxrï і мела значэнне новаадкрытай мовы наваколляў Турфана. Пазней ім жа было высунутае меркаванне пра сувязь саманазвы з старажытнагрэчаскім пталемеевым Τόχαροι, згаданым у перыяд II ст. да н.э., якое, у сваю чаргу, мела індаіранскую этымалогію (ст.-перс. tuxāri-, хат.-сацк. ttahvāra, санскр. tukhāra) і, грунтуючыся на вышэйпамянёных высновах, прапанаваў тэрмін тахарская ().

Тым не менш, пталемейскія тахары ў сучаснай гістарыяграфіі часцей атаясамліваюцца з плямёнамі юэчжы кітайскіх гістарычных хронік, якія лічацца заснавальнікамі Кушанскага царстваMallory & Mair (2000), pp. 270—297.Beckwith (2009), pp. 380—383.. На цяперашні момант вядома, што заснавальнікі царства мелі саманазву з коранем тахар і размаўлялі на бактрыйскай мове, якая, у адрозненне ад тахарскіх, належыць да іншай галіны індаеўрапейскай сям'і — індаіранскай. Такім чынам, перанос тэрміну тахары на індаеўрапейцаў Тарымскага басейна ва ўдакладненым дачыненні з'яўляецца некарэктным, аднак гэтая практыка стала трывалай у гістарычнай навуцы.

Тэрмін toxrï з найбольшай верагоднасцю прадстаўляе сабо старажытнацюркскае пазначэнне тахараў (у сучасным разуменні), але не сустракаецца ва ўласна тахарскіх пісьмовых помніках. Тэксты на тахарскай A мове ў якасці саманазвы мовы падаюць слова ārśi, у тахарскай B у гэтай якасці выступае прыметнік kuśiññe, утвораны ад назоўнікаў kuśi або kuči, вядомых таксама дзякуючы цюркскім і кітайскім хронікам. Грунтуючыся на гэтым, французскі гісторык Бернар Сержан для абазначэння тахарскай галіны моў прапанаваў тэрмін аршы-кучыйскія мовы, пазней змяніўшы яго на агні-кучыйскія.

Гісторыя Агульнапрынята, што продкі тагачасных тахараў з'явіліся ў сучасным Сіньцзяне ў выніку надзвычай ранніх індаеўрапейскіх міграцый, пасяліўшыся ў рэгіёне ўжо ў II тыс. да н.э. Аднак гэтыя звесткі ў вялікай ступені з'яўляюцца спрэчнымі і дагэтуль. На думку Дж. Лэйна прарадзіма тахараў да іх міграцыі на ўсход размяшчалася ў стэпавых рэгіёнах поўдня сучаснае Расіі, мяжуючы на захадзе і поўдні з трака-фрыгійцамі, протаармянамі і протагрэкамі, на захадзе і поўначы — з прагерманцамі і прабалта-славянамі, на ўсходзе і поўначы — з прафіна-ўграмі. Імаверна, што тахарскія мовы даволі ранна аддзяліліся ад іншых індаеўрапейскіх дыялектаў з прычыны адсутнасці асаблівай блізкасці з усходнімі індаеўрапейскімі мовамі і адначасовай прысутнасці падабенстваў з індаеўрапейскімі мовамі захаду. Супрацьлеглы пункт гледжання абгрунтоўваў У. Георгіеў.

Пісьмовасць thumb|right|250px|Узор рукапісу на адной з тахарскіх моў. Тахарскія мовы задакументаваныя дзякуючы рукапісам, якія ў асноўным датуюцца VIII ст. н. э., аднак прадстаўленыя і ранейшыя пісьмовыя помнікі. Вядомыя ўзоры пісьмовых тахарскіх моў уяўляюць сабою тэксты на пальмавым лісці, драўляных таблічках і кітайскай паперы, якія захаваліся дзякуючы надзвычай жорсткаму клімату Тарымскага басейна. Іншыя ўзоры моў таксама бачныя на некаторых участках наваколля Кучы і Карашара, у прыватнасці, існуюць насценныя надпісы.

Захаваныя тэксты на тахарскай A мове датычаць рэлігійнае тэматыкі. У сваю чаргу, тахарская B мова зафіксаваная па ўсім арэале тахарскіх моў, яе пісьмовыя помнікі адносяцца таксама і да свецкіх галін дзейнасці. Дадзеная акалічнасць дазволіла высунуць шэрагу даследчыкаў тэорыю, паводле якой тахарская A мова вымерла раней у параўнанні з тахарскай B і насіла выключна літургічныя функцыі. Тым не менш, адсутнасць корпусаў тахарскіх A тэкстаў на свецкую тэматыку можа з'яўляцца выключна следствам меншага распаўсюджвання мовы і фрагментарнай захаванасці тэкстаў.

Большая частка пісьмовых дакументаў на тахарскіх мовах запісаная на вытворнай форме індыйскай пісьмовасці брахмі, у якой кожны сімвал пазначаў камбінацыю тыпу Ca (дзе C — зычны), для змены галоснага або для яго прыбрання да сімвалу дадаваўся дыякрытычны знак. Меншая колькасць тэкстаў складзеная маніхейскім пісьмом, гэтыя тэксты з'яўляюцца літургічнымі творамі на тэматыку, звязанай з маніхействамDaniels (1996), p. 531.Campbell (2000), p. 1666.. Як мяркуецца, большасць тахарскіх тэкстаў адлюстроўвай пераклады асноўных будыйскіх прац, зробленыя з санскрыту, некаторыя з гэтых тэкстаў маюць сінхронны пераклад на санскрыце, што палегчыла дэшыфроўку і пераклад моў. Разам з гэтым, дагэтуль захаваліся тэксты манастырскай перапіскі і ўліку, а таксама свецкія тэксты, такія як камерцыйныя дакументы, дазволы на праход караванаў (тахарскія землі размяшчаліся ля Вялікага шоўкавага шляху), медыцынскія трактаты, магічныя тэксты, знойдзены адзін верш на любоўную тэматыку.

Асаблівая прырода тахарскіх тэкстаў, з якіх вялікая частка ўяўляе сабой пераклады з санскрыту або складзеная паводле вершаваных законаў тыражай цяжкасці ў дакладным выяўленні тахарскага сінтаксісу. Разам з тым, функцыянальныя стылі захаваных тахарскіх пісьмовых помнікаў у вялікай ступені абмяжоўваюцца тэкстамі рэлігійнай або філасофскай тэматыкі, што таксама ўскладняе рэканструкцыі паўсядзённае лексікі ў тахарскіх мовах.

У 1998 годзе кітайскі лінгвіст Цьзі Сянлін апублікаваў пераклад і аналіз фрагментаў тахарскага трактату, знойдзенага ў 1974 годзе ў цэнтральным Сіньцзяне.

Класіфікацыя thumb|right|250px|Тахарскія мовы сярод індаеўрапейскіх (справа). Тахарскія мовы A і B дэманструюць істотныя адрозненні, ступень узаемназразумеласці абедзвюх моў не ўсталяваная. Лічыцца, што ўсе тахарскія мовы ўтварыліся ў выніку распаду пратахарскай мовы, якая вылучылася прыкладна з I тыс. да н.э. і распалася за некалькі стагоддзяў да ўзнікнення пісьмовых фіксацыяў тахарскіх моў.

Арэал і выкарыстанне тахарскіх моў у часы іх існавання адрозніваўся. Рэгіён выкарыстання тахарскай A мовы лакалізуецца толькі ва ўсходніх частках тахарскага арэалу, тады як тахарская B мова засведчаная ва ўсім рэгіёне і мела большыя галіны пісьмовага выкарыстання. Дадзеная акалічнасць дазволіла шэрагу дасьдедчыкаў высунуць тэорыю, паводле якой тахарская A мова з'яўлялася вымерлай літургічнай мовай, у супрацьлегласць чаму тахарская B мела выкарыстанне ў якасці жывой мовы ўсяго рэгіёна. Незважаючы на ранейшае знікненне тахарскай A мовы, тахарская B мела больш архаічны характар адносна эвалюцыі пратахарскай фаналогіі. Так, у тахарскай B мове захаваліся такія пратахарскія рысы, як супрацьпастаўленне націску, фінальных галосных, дыфтонгаў, а таксама галосных o, e. У сваю чаргу, страта фінальных галосных у тахарскай A мове што стала прычынай знікнення ў мове клічнага склону, а таксама некаторых склонавых парадыгмаў назоўніку, дзеяслова і прыметніку, якія ўспадкаваліся ў тахарскай B ад пратахарскай мовы.

У дачыненні склонавых парадыгмаў і парадыгмаў спражэння абедзве тахарскія мовы дэманструюць уласныя адрозныя інавацыі. Напрыклад, у абедзвюх мовах прасочваюцца істотныя інавацыі ў актыўных індыкатыўных канчатках цяперашняга часу, іншыя канчаткі ў большасці выпадкаў не адлюстроўваюць непасрэднай роднасці ў параўнанні з праіндаеўрапейскай мовай. Рознае развіццё ў параўнанні з пратахарскай мовай таксама паказваюць розныя канчаткі ў некаторых аглютынацыйных склонах, а таксама будова некаторых дзеясловаў: у другой класе прэтэрыту ў тахарскай B мове захоўвалася праіндаеўрапейскае ē, аднак у тахарскай A ёй на змену прыйшла рэдуплікацыя, утвораная, верагодна, ад рэдуплікаванага аорысту.

Разам з тым, у дзвюх мовах назіраецца захаванне роднасных канчаткаў другой асобы адзіночнага ліку.

Знешняя класіфікацыя У індаеўрапеістыцы тахарскія мовы на аснове структурных характарыстык лічацца адной з галіной індаеўрапейскіх мовах і традыцыйна не лічацца мовамі, якія паказвалі б асаблівае збліжэнне з іншымі індаеўрапейскімі ў рамках індаеўрапейскай сям'і моў (як, напрыклад, кельцкія і італійскія або балтыйскія і славянскія). Некаторыя гіпотэзы, грунтуючыся на звестках лексікастатыстыкі і глотахраналогіі, пастулююць збліжэнне тахарскіх моў з анаталійскай галіной індаеўрапейскай сям'і. Іншымі даследчыкамі таксама ўказваліся меркаваныя збліжэнні тахарскіх моў з армянскай, фракійскай, фрыгійскай і кельцкімі мовамі.

Як пастулюе Дж. Лэйн, тахарскія мовы адлюстроўваюць некаторыя сыходжанні з кельцкімі і італійскімі сістэмамі ладоў, але адзначае, што найбліжэйшымі да тахарскіх з старажытных індаеўрапейскіх дыялектаў з'яўляліся трака-фрыгійскія і армянскія.