Зо́ркаўка ланцэтападобная, Зоркаўка вялікакветная (Stellaria holostea) — кветкавая расліна роду сямейства .
Назва
Зоркаўка ланцэтападобная, зоркаўка-пырнік, пырнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927..
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна. Пары лістоў ланцэтна-лінейныя, цвёрдыя, процілеглыя, у маладым стане накіраваны ўверх, але хутка прымаюць гарызантальнае становішча. Сцябло трымаецца вертыкальна (на апорах). Увосень сцябло ляжыць на зямлі. Кветкі ў рыхлым дыхазіяльным суквецці. Плод — каробачка.
Расліна ядавітая.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)Taxon: Stellaria holostea L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах.
Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф. Расце ў лісцевых лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, у садах і агародах, на лясных палянах і ўзлесках, на пустках.
Сінонімы
, nom. illeg.
Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6 — С. 376.
Спасылкі
Stellaria holostea L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Зоркаўка Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе