Сяды С. 80., таксама Сяда () — горад у паўночнай Літве, на рацэ Вардава. Уваходзіць у Мажэйкаўскі раён Цельшаўскага павета, месціцца за 24 км на паўднёвы ўсход ад Мажэйкаў. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя Упершыню Сяды згадваюцца ў XIII стагоддзі. З XV стагоддзя каля Сядаў праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзенне кірмашоў. Паселішча хутка развівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэнне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі магдэбургскае права.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Сяды трапілі ў склад Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1831 года паселішча было канфіскавана ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаннем.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У 1950 годзе Сяды паўторна атрымала гарадскія правы.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі