Субач С. 80., таксама Субачус () — горад у паўночнай Літве, на рацэ Вяшынта. Уваходзіць у Купішкаўскі раён Панявежскага павета, месціцца за 14 км ад Купішкаў. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Дзвінск — Панявеж, чыгуначная станцыя на лініі Радзівілішкі — Дзвінск. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Гісторыя

Упершыню Субач згадваецца ў 1837 годзе як невялікае сельскае паселішча. Пасля таго як праз яго прайшла чыгуначная галіна Радзівілішкі — Дзвінск у 1873 годзе, паселішча пачало хутка развівацца. У пачатку ХХ стагоддзя, Субач стаў валасным цэнтрам.

З 1918 года ў складзе Літвы.

У 1958 годзе Субач атрымаў статус горада. У 2023 годзе зацверджаны герб горада.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Альгірдас Гайжуціс (нар. 1941) — літоўскі філолаг

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі