Інгеборга Мсціслаўна або Інгеб’ёрг Кіеўская () — арыстакратка з роду Рурыкавічаў, жонка дацкага герцага Кнуда Лаварда.

Дачка вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча і яго першай жонкі Хрысціны Інгесдотэр, дачкі шведскага караля Інгэ I.

Вядома з заходніх крыніцах. Імаверна, атрымала добрую адукацыю пры двары бацькі. Каля 1116 года заключаны шлюб Інгеборгі і Кнуда Лаварда, герцага паўднёвай Ютландыі, сына дацкага караля Эрыка I Добрага. «Гісторыя дацкіх каралёў» (XIII ст.), заснаваная на паэтычных крыніцах, апісвае сватаўство Кнуда, чый пасол усхваляе яго пры двары Мсціслава Уладзіміравіча. Шлюб быў арганізаваны , каралевай Даніі і цёткай Інгеборгі з боку маці.

Разам з мужам Інгеборга была ўцягнута ў барацьбу за дацкую карону, прэтэндэнтам на якую ён быў. У гэтай барацьбе ў 1131 годзе Кнуд быў забіты. Праз некалькі дзён па гібелі мужа Інгеборга нарадзіла сына — будучага караля Даніі Вальдэмара I Вялікага, напэўна, названага ў імя прадзеда, Уладзіміра Манамаха. У 1137 годзе Інгеборга разам з дзецьмі вымушана была вярнуцца на Русь. Яе далейшы лёс невядомы.

Сям’я Муж — Кнуд Лавард (1096—1131), герцаг паўднёвай Ютландыі

Дзеці: (1118—1139?), жонка Магнуса IV, караля Нарвегіі Маргарыта, жонка Кацярына, жонка (?-1150) Вальдэмар (1131—1182), кароль Даніі ў 1157—1182 гадах

Крыніцы

Літаратура Carl Frederik Bricka. Dansk biografisk Lexikon / VIII. Bind. Holst — Juul / p. 282-283.

Спасылкі

Катэгорыя:Дацкія прынцэсы Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Памерлі ў XII стагоддзі Катэгорыя:Князёўны Русі Катэгорыя:Манамахавічы Катэгорыя:Рурыкавічы