Геся Міраўна (Меераўна) Гельфман (часта імя па бацьку памылкова пішацца Міронаўна; , г. Мазыр — , г. Санкт-Пецярбург) — расійская рэвалюцыянерка-народніца, агент Выканаўчага камітэта «Народнай волі». Адна з .

На думку многіх гісторыкаў, Геся Гельфман нарадзілася ў 1852 ці 1853 годзе. 1855 нараджэння прыняты зыходзячы з яе паказанняў на допыце.

Біяграфія Геся Гельфман нарадзілася ў беларускім горадзе Мазыры, у яўрэйскай сям’і. Яе бацька гандляваў лесам, а маці валодала мануфактурнай крамай. Маці рана памерла, а мачаха мала ўвагі надавала Гесе. Аднойчы бацькі адправілі яе ў Бярдычаў на вяселле да сваякоў. Там яна правяла некалькі месяцаў. Калі яна вярнулася ў Мазыр, то даведалася, што яе збіраюцца выдаць замуж за адзінага сына лесапрамыслоўца, знаёмага бацькі. У апошнюю ноч перад вяселлем яна збегла. У 1871 годзе Геся прыехала ў Кіеў, дзе нанялася памочніцай да краўчыхі. У гэтым жа годзе яна паступіла на акушэрскія курсы пры Кіеўскім універсітэце, якія скончыла ў 1874 годзе. У гэты час пачала прымаць удзел у рэвалюцыйнай дзейнасці. Яна ўдзельнічала ў сходах нелегальных сацыялістычных гурткоў, аказвала розныя дробныя паслугі рэвалюцыянерам-прапагандыстам.

Увесну 1875 года ў Кіеў прыехалі прадстаўнікі маскоўскага гуртка рэвалюцыянераў для наладжвання сувязяў з мясцовымі рабочымі. Геся Гельфман далучылася да гэтай арганізацыі і прыняла актыўны ўдзел у яе дзейнасці ў Кіеве (на яе імя прыходзілі лісты, грашовыя пераклады, яе кватэра служыла яўкай для рэвалюцыянераў). 9 верасня 1875 года яна была арыштаваная. Паўтара года правяла ў доме папярэдняга зняволення ў Санкт-Пецярбургу.

У 1877 годзе асуджаная на «» і прысуджаная да двух гадоў прымусовых работ. Пакаранне адбывала ў ў Санкт-Пецярбургу.

У гэты перыяд яна пазнаёмілася з нарадавольцам , які стаў пасля яе фактычным мужам, з якім яна пражывала пад імем Алены Рыгораўны.

Пасля адбыцця пакарання, 14 сакавіка 1879 года, Гельфман выслалі пад нагляд паліцыі ў г. Старая Руса (Наўгародская губерня), адкуль яна ў верасні гэтага ж года бегла ў Санкт-Пецярбург. Тут яна далучылася да «Народнай Волі». Яна вяла прапаганду сярод моладзі, шмат працавала ў Чырвоным Крыжы «Народнай Волі», стала гаспадыняй, паслядоўна, трох канспіратыўных кватэр. У лютым 1881 Гельфман разам з М. Сабліным зняла кватэру на . У гэтай кватэры спачатку знаходзілася падпольная друкарня нарадавольскай «Рабочей газеты», а затым дынамітная майстэрня «Народнай Волі». Рана раніцай 1 сакавіка 1881 на гэтай кватэры кідальшчыкі атрымалі бомбы, адной з якіх быў смяротна паранены імператар Аляксандр II. 2 сакавіка 1881 года, пасля ператрусу, падчас якога былі знойдзеныя 2 бомбы і шмат нелегальнай літаратуры, паліцыя арыштавала Г. М. Гельфман. Пры арышце Саблін скончыў жыццё самагубствам. На допыце Гельфман прызналася, што з’яўляецца сябрам «Народнай волі», але адмаўляла свой удзел у арганізацыі замаху на цара, нягледзячы на наяўныя бясспрэчныя факты.

Разам з пяццю актыўнымі ўдзельнікамі замаху была прысуджаная да павешання, аднак па вынясенні прысуду яна заявіла пра сваю цяжарнасць. Апошняе было пацверджана медыцынскім абследаваннем і выкананне прысуду было адкладзена, бо паводле законаў, якія дзейнічалі на той момант, караць смерцю цяжарных жанчын забаранялася з прычыны нявіннасці дзіцяці. У Англіі, Францыі, Швейцарыі была арганізаваная кампанія за адмену смяротнага прысуду Гесе Гельфман. Адкрыты ліст да імператара Аляксандра III апублікаваў вядомы французскі пісьменнік Віктор Гюго. Падобная кампанія была і ў самой Расіі.

Пасля родаў смяротная кара Гельфман была заменена пажыццёвымі катаржнымі працамі. Аднак роды працякалі цяжка, з ускладненнямі, у адсутнасць медыцынскай дапамогі. Дзіця было адабрана ў Гельфман 25 студзеня 1882 года (яно неўзабаве памёрла ў выхаваўчым доме; паводле крыніцаў, гэта была дзяўчынкаРебёнок № А-824. Неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці, так і не атрымаўшы дапамогі лекара, Гельфман памерла ў турме ад гнойнага запалення брушыны, які развіўся ў выніку нялечанага пасляродавага ўскладненняПетропавловская крепость (1871—1900 годы). Трубецкой бастион .

Спасылкі

Иохельсон В., Кантор Р. Геся Гельфман. Материалы для биографии и характеристики. — Пг.-М., 1922. Кантор Р. М. Г. М. Гельфман. — М., 1930. Суд над цареубийцами. Дело 1-го марта 1881 года. Под редакцией В. В. Разбегаева. Tт. 1 и 2. — СПб.: Изд. им. Н. И. Новикова, 2014. — ISBN 978-5-87991-110-7 ; ISBN 978-5-87991-112-1

Катэгорыя:Нарадавольцы Катэгорыя:Сацыялісты Расіі Катэгорыя:Тэрарысткі Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеркі Расійскай імперыі Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі Катэгорыя:Памерлі ад перытаніту Катэгорыя:Памерлі пры родах