Паўночная Венгрыя () — статыстычны (NUTS 2) рэгіён Венгрыі, які ўключае медзье Боршад-Абаўй-Земплен, Хевеш, Ноград. На поўначы мяжуе са Славакіяй.
Плошча рэгіёна складае 13 428 км² (чацвёрты па плошчы рэгіён Венгрыі). Насельніцтва — 1 194 697 чалавек (даныя 2011 года).Насельніцтва Венгрыі Узровень беспрацоўя ў 2001 годзе складаў 8 % (вышэйшы па краіне).
Цяжкая прамысловасць — найбольш развітая галіна эканомікі Паўночнай Венгрыі. Перспектыўнай галіной лічыцца турызм.
На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца самы высокі пункт Венгрыі — гара Кекеш. Размешчаная на мяжы са Славакіяй пячора Барадла уключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Буйныя гарады Мішкальц Эгер Шальгатар’ян
Літаратура
Катэгорыя:Рэгіёны Венгрыі