У́ся — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 10 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 0,5 км на захад ад вёскі Усяны.
Плошча паверхні возера 0,214 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,45 км, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 18 км². Найбольшая глыбіня 17,3 м, сярэдняя — 4,8 м. Аб’ём вады 0,97 млн м³. Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія і забалочаныя, аддзеленыя ад схілаў катлавіны поймай шырынёй да 150 м. Берагавая лінія ўтварае залівы. Дно возера да глыбіні 3 м пясчанае, глыбей — высланае гліністым ілам. На возеры востраў плошчай 0,25 га. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 35 м ад берага і да глыбіні 3,5 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
У возера ўпадаюць ручаі, у т.л. ручай з возера Рэйспа. У паўднёва-ўсходняй частцы пратокай Уся злучаецца з возерам Біруцэ.
Літаратура — С. 282. — С. 177. Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі