Андрэй Ге́рманаў (; , с. , Балгарыя — , ) — балгарскі паэт і перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры НРБ.
У 1956 годзе ён скончыў Сафійскі ўніверсітэт. Працаваў рэдактарам у газеце «Народна младеж», у выдавецтвах «» і «Български писател», як намеснік галоўнага рэдактара часопіса «» і рэдактарам часопіса «Пламък».
Творчасць У зборніках паэзіі раскрывае складаны характар і багаты ўнутраны свет сучасніка. Лірыка Германава адметная глыбінёй, драматызмам пачуццяў, высокай культурай слова, дасканаласцю формы.
Пераклад твораў славянскай літаратуры Перакладаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага і іншых беларускіх аўтараў. Акрамя таго перакладаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў і пісьменнікаў.
Бібліяграфія 1962 — «Работнически влак» (вершы) 1964 — «Родов герб» (вершы) 1965 — «Равноденствие» (вершы) 1967 — «Да ме запомниш» (вершы) 1970 — «Преображения» (вершы) 1970 — «Като въздишка» (лірыка) 1970 — «Мост» (вершы) 1974 — «Четиристишия» (вершы) 1974 — «Парнас около нас. Дружески шаржове, пародии, епиграми» (у суаўтарстве з ) 1975 — «Касцёр на вяршыні» (беларускія пераклады) 1976 — «Нови четиристишия» 1979 — «Самоубийствено живеем» 1981 — «Шаячни момчета» (успаміны)
Пераклады на беларускую мову На беларускую мову творы А. Германава перакладалі Анатоль Вярцінскі, Анатоль Грачанікаў, Алесь Разанаў, Васіль СахарчукГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Ніл Гілевіч. Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка : Пер. з балгар. мовы / Уклад. і прадм. А. Вярцінскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 111с., 1л. партр.
Літаратура Гілевіч Н. Верная вялікім запаветам. — Мн., 1977.
Спасылкі Научете повече за творчеството на Андрей Германов от Своден каталог НАБИС Поезия и писма на Андрей Германов, liternet.bg Из «Четиристишия» на Андрей Германов , litclub.com «Думи за Андрей Германов», Найден Вълчев , в-к «Литературен форум», броеве 5-9, 2001 г. Творы А. Германава на Беларускай палічцы
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Балгарыі Катэгорыя:Балгарскамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта