Меладрама ( — песня + дзеянне) — п'еса з завостранай інтрыгай, павышанай пачуццёвасцю і рэзкім проціпастаўленнем дабра і зла. У ёй адзначаецца рухавасць, патэтыка, перабольшаны паказ жарсцяў і адкрытая маральна-павучальная скіраванасць. Узнікла ў сярэдзіне XVIII ст. ў Францыі ў выглядзе музычнай драмы, дзе маналогі і дыялогі дзейных асоб чаргаваліся з музыкай і суправаджаліся ёй («Арфей і Еўрыдыка» на словы , 1792). З канца XVIII ст. стала жанрам літаратурнай драмы ў еўрапейскім тэатры. Росквіт прыпадае на час бурнага грамадскага ўзрушэння. Затуханне адбываецца ў часе спакойнага і ўстойлівага жыцця.

У кіно

У кінематографе меладрама апісвае ўзвышаныя пачуцці і ракавыя абставіны. Вызначаецца кантраснасцю ў абмалёўцы дзейных асоб, напружанасцю дзеяння і павучальным канцом. У выглядзе фільма з’явілася ў 1900-я гг. (французская стужка , 1904). У Еўропе ўвасабляе апавяданне аб пакутлівай ахвяры, што паддалася спакусе (пераробкі на італьянскую стужку , 1915). Такую ролю выконвалі актрысы Грэта Гарба (Швецыя), Віўен Лі (Англія), Аста Нільсэн (Данія) і ўкраінка (Расійская імперыя). Да вышыні сусветнага мастацтва жанр узняў Чарлі Чаплін (, 1923). У амерыканскім кіно змяшчае апавяданне аб сучаснай Папялушцы, што шчасліва заканчваецца ( рэжысёра Уільяма Уайлера, 1968). У Расіі адпаведнікам служыць фільм Уладзіміра Мяньшова (1979). Пры рамантычнай скіраванасці апавядае аб любоўных прыгодах жанчыны ў жвавым пошуку кахання. У ЗША — Віктар Флемінг «Знесеныя ветрам» (1939), Роберт Уайз «Вестсайдская гісторыя» (1961) і (1970). У Францыі — Клод Лелуш «Мужчына і жанчына» (1966), 5-серыйны фільм пра Анжаліку 1964—1968 гадоў.

Пры паходжанні дзейных асоб з простых людзей меладрама вылучаецца выкарыстаннем сямейна-побытавых і грамадскіх звычаяў народу. Народны экранны эпас ёсць адметнасцю італьянскага неарэалізму ( , 1953 і , 1963), індыйскай музычнай пластыкі (Радж Капур , 1951), аргенцінскай музычнай культуры ( , 1954), расійскіх народнага (Іван Пыр'еў , 1954) і музычнага шоу ( , 1936).

Гл. таксама

Меладрама ў Беларусі

Крыніцы

Катэгорыя:Драма Катэгорыя:Віды і жанры тэатра Катэгорыя:Жанры кіно Катэгорыя:Літаратура Катэгорыя:Драматургія