Смуга — возера ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, за 10,5 км на паўночны захад ад горада Каменец, на паўночнай ускраіне вёскі Унучкі. Адносіцца да басейна ракі Лясная.
Плошча паверхні 0,022 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. На паўднёвым захадзе злучана з сеткай меліярацыйных каналаў.
Спасылкі Ліст карты N-34-132 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Камянецкага раёна Катэгорыя:Басейн Буга