Серы́фас () — адзін з Кікладскіх астравоў на поўдні Эгейскага мора. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча - 75,2 км². Насельніцтва (2011 г.) - 1420 чал.

Геаграфія Востраў Серыфас знаходзіцца на захадзе Кікладскага архіпелага ў 110 км на паўднёвы ўсход ад Афінаў, сталіцы Грэцыі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 12,96 км. Найбольшая шырыня — 10,5 км. Найвышэйшы пункт — 582 м.

Паўночная частка вострава складзена пераважна з граніту. Паўднёвая — асадкавымі горнымі пародамі. Тут сустракаюцца радовішчы гематыту, магнетыту, меднай руды, малахіту. У мінулым здабывалі золата, срэбра і іншыя мінералы. У нашы дні радовішчы спустошаны ў выніку доўгатэрміновай здабычы. На Серыфасе маецца 12 пляжаў.

Гісторыя Ужо ў антычнасці востраў Серыфас быў знакаміты радовішчамі гематыту, медзі і малахіту. Медныя і залатыя рудні на паўднёвым захадзе вострава былі вядомы мінойцам, фінікійцам і мікенцам. З 1 тысячагоддзі да н. э. важнай з'яўлялася здабыча жалеза і паўкаштоўных камянёў. На руднях ужывалі працу рабоў. Згодна старажытнагрэчаскім міфам, пасля выгнання з Аргаліды на Серыфасе жылі Даная і яе сын Персей.

У V ст. да н. э. востраў быў фактычна падпарадкаваны Афінамі. У 146 г. да н. э. Серыфас заваявалі рымляне. Аднак нават у складзе старажытнарымскай дзяржавы астравіцяне мелі пэўную аўтаномію. У сярэднявеччы ён належаў візантыйцам і венецыянцам. У 1537 г. быў далучаны да Асманскай імперыі. У 1830 г. — да Грэцыі.

У 1870 г. была ўзноўлена здабыча карысных выкапняў. Гэта выклікала эканамічны бум. Аднак цяжкія ўмовы працы прывялі да забастовак рабочых. У 1916 г. адбыліся сутычкі з паліцыяй, якія скончыліся чалавечымі ахвярамі. Забастоўшчыкі захапілі рудні і запыталі абароны з боку Францыі. У 1963 г. здабыча карысных выкапняў была спынена. Мясцовыя законы забараняюць вываз мінералаў з вострава.

Інфраструктура Адміністрацыйна востраў Серыфас утварае адзіны муніцыпалітэт, у склад якога ўваходзяць 19 населеных пунктаў. Працуе порт са сталай паромнай пераправай. Аснова эканомікі — турызм. Наведвальнікаў прыцягваюць рэшткі антычнай спадчыны, пакінутыя рудні, адпачынак на моры. Мясцовыя жыхары славутыя сваёй адметнай кухняй — нутавым супам, сырам, салёнай ялавічынай і інш.

Спасылкі e-serifos.com Travel guide of Serifos Serifos History Персей — герой Аргаліды

Серыфас Серыфас Серыфас Серыфас