Мілан Петржала (; нар. , Гошціцы-Геральціцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Словацка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера Раннія гады Мілан з’яўляецца выхаванцам клуба «Дрновіцы». У 2003—2006 гадах выступаў за клуб «Словацка». У 2006 годзе перайшоў у пражскую «Спарту» і адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», з якім дайшоў да фіналу кубка Чэхіі. У сезоне 2007/08 Петржала правёў за «Спарту» толькі адзін матч і па заканчэнні сезона расстаўся з камандай, стаўшы іграком клуба «Вікторыя» з Пльзені. У сезоне 2009/10 Мілан Петржала зноў гуляў у фінале кубка Чэхіі і спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сезоне паўабаронца ў складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Аўгсбург» 4 ліпеня 2012 года Петржала падпісаў трохгадовы кантракт з нямецкім клубам «Аўгсбург»Милан Петржела стал игроком «Аугсбурга». sports.ru.

Вяртанне ў Пльзень Пасля няўдалага сезона ў складзе клуба «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю», дзе выступаў на працягу шасці гадоў. За гэты перыяд тройчы стаў чэмпіёнам Чэхіі.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Словацка».

Міжнародная кар’ера За нацыянальную зборную Чэхіі Петржала дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 года ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выездзе супраць зборнай Шатландыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

Дасягненні Вікторыя: Чэмпіён Чэхіі (4): 2011, 2015, 2016, 2018 Уладальнік Кубка Чэхіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Чэхіі: 2015

Словацка: Уладальнік Кубка Чэхіі: 2022

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Вікторыі»

Профіль на сайце Футбольнай асацыяцыі Чэхіі

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Словацка Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень Катэгорыя:Ігракі ФК Аўгсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Ябланец Катэгорыя:Ігракі ФК Дрновіцы