Днепрык — рака ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Ведрыч. Даўжыня 19,6 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 118 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Гідраграфія На карце XVIII ст. (ПГМ) Днепрыкам пазначаная рэчка, якая выцякае з таго ж балота, што і рэчка Дзяражня (левы прыток ракі Ведрыч), але цячэ на поўнач і ўцякае ў балота (на яго ўскрайку была вёска Святая), з якога выцякае рэчка Крапіўна (на ёй вёска Крапіўня).

Цяпер пачынаецца за 1,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Валадарск, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Дземяхі. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Цячэ пераважна забалочаным лесам. Асноўныя прытокі — рака Шыбенка, канава Крапіўня (праваруч).

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Ведрыча Катэгорыя:Рэкі Рэчыцкага раёна