Ча́йка — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Мажа. Даўжыня 10,4 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Якубавічы, вусце каля вёскі Доўгае. За 0,5 км ад вусця ўверх на рацэ плаціна і сажалка плошчай 19 га. За 1 км на захад ад вёскі Сцяпуры таксама на рацэ плаціна і сажалка. Асноўны прыток — ручай Мажа (праваруч).

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці) Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна