Яўген Сантрапінскіх (нар. , Ільічоўск (цяпер Чарнаморск), Адэская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Бэрэзынэ».
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў родным горадзе Ільічоўску. З 2005 года выступаў за дубль запарожскага «Металурга», за аснову гэтага клуба згуляў усяго ў 7 матчах. Сезон 2009/10 зноў правёў у Ільічоўску, а пасля на працягу трох сезонаў выступаў у Першай лізе за «Букавіну». У першай палове 2014 выступаў за сімферопальскую «Таўрыю», якая па заканчэнні чэмпіянату ў маі 2014 года спыніла існаванне.
У ліпені года 2014 праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але ў выніку ў жніўні 2014 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана»Сантрапинских, Хайманов и Булискерия пройдут просмотр в «Нафтане»Евгений Сантрапинских перешел в белорусский «Нафтан». У складзе наваполацкага клуба ў сезоне 2014 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2015 года пакінуў «Нафтан»"Нафтан" расстался с Булискерия, Сантрапинских и Ходуновым.
У сакавіку 2015 года перайшоў у клуб украінскай Першай лігі — днепрадзяржынскую «Сталь»Сантрапинских и Дмитренко перешли в днепродзержинскую Сталь. Пазней гуляў за іншыя клуба Першай лігі — «Гарняк», «Мікалаеў» і «Сумы». У жніўні 2017 года стаў іграком сімферопальскай «ТСК-Таўрыі». У пачатку 2018 года пакінуў крымскую каманду, і ў жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Гарняка», які ўжо стаў выступаць у Другой лізе.
У ліпені 2019 года перайшоў у чарнавіцкую «Букавіну». У 2020 годзе перастаў трапляць у склад каманды і ў красавіку пакінуў клуб, пасля чаго стаў выступаць у чэмпіянаце Адэскай вобласці за «Чарнаморск» і «Бэрэзынэ».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК ТСК Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Мікалаеў Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Бастыён Чарнаморск Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Металург-2 Запарожжа