Сяргей Дацэнка (нар. ) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец школы кіеўскага «Дынама», гуляў за розныя клубы ніжэйшых украінскіх дывізіёнаў. Выступаў таксама ў Малдове і Узбекістане.

У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" подписало украинца Даценко и арендовало Трапашко. На той момант асноўныя абаронцы жодзінцаў Арцём Чалядзінскі і Сяргей Сасноўскі былі траўмаваныя, таму ў цэнтры жодзінскай абароны здолеў замацавацца Дацэнка разам са сваім суайчыннікам Сяргеем Мельнікам. Заставаўся іграком асновы да канца сезону 2014.

У сезоне 2015 ужо трывала гуляў у цэнтры абароны аўтазаводцаў, часам таксама выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У ліпені 2015 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезону 2015"Торпедо-БелАЗ" продлил контракт с Сергеем Даценко. З верасня 2015 года не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клубСергей Даценко покинул "Торпедо-БелАЗ".

У лютым 2016 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Абалонь-Бровар»"Оболонь-Бровар" подписал Даценко. У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў выніку падпісаў кантрактУкраинский защитник Сергей Даценко стал игроком "Днепра". У складзе магіляўчан замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клубТерещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт і неўзабаве далучыўся да кіеўскага «Арсенала»Бушман и Даценко стали игроками «Арсенала». У пачатку 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб кіеўскага клуба, аднак пался працягваў гуляць на аматарскім узроўні за «Джуніярс» (Шпыцькы) і «Баварыю» (Святапэтрыўскэ).

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Нафком Бравары Катэгорыя:Ігракі ФК Зімбру Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Княжа-2 Шчаслівае Катэгорыя:Ігракі ФК Фенікс-Ільічовец Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Самарканд Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Андыжан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Джуніярс Шпыцькы