Іардан ( — nahr al-urdun,  — nehar hayarden) — галоўная рака Палесціны. У сярэднім цячэнні служыць мяжой паміж Іарданіяй і Ізраілем. У ніжнім цячэнні ўяўляе сабой прыродную мяжу паміж Палесцінскай тэрыторыяй Заходняга берагу і Іарданіяй. У верхнім цячэнні аддзяляе Галанскія вышыні ад Ізраіля. Большая частка цячэння праходзіць ніжэй за ўзровень мора. Вытокі ля падножжа горнага масіву Хармон, працякае па паўпустыннай упадзіне Гхор праз азёры Хула і Тыверыядскае і ўпадае ў Мёртвае мора, узровень якога на 430 м ніжэй за Міжземнае мора. Моцнае падзенне вады і нязначная яе глыбіня робяць раку несуднаходнай. Рака і азёры ў яе цячэнні маюць важнае значэнне для вадазабяспечання Ізраіля, Сірыі, Іарданіі. 3 гэтай ракой звязаны шмат якія падзеі бібліейскай гісторыі. thumb|left|Рака Іардан

Этымалогія Назвы паходзіць альбо ад семіцкага спалучэння «йарэд» — спускацца, падаць і «дан» — рака, альбо ад індаеўрапейскага «дану» — вільгаць.

Геаграфія і гідраграфія Даўжыня Іардана каля 252 км. Плошча басейна складае каля 18 000 кв.км. Гістарычны гадавы сцёк — 1,3 млд. м³. Паколькі Іардан працякае ў вобласці міжземнаморскага клімату, для ракі характэрна зімовы разводдзе. Бярэ пачатак блізу горнага масіву Хармон. Утвараецца ад зліцця рэк Хацбані, Хармон, Дан, якія забяспечваюць каля 50 % сцёку. Да моста дачок Якава цячэ па каналізаваным рэчышчы, створаным ў рамках праекта асушэння даліны возера Хула. Ад моста да ўпадзення ў Галілейскае мора завецца «горным Іарданам» і цячэ па прыродным рэчышчы з вялікім ухілам і парогамі. Працякае праз Тыверыядскім возера, ніжэй возера злева прымае раку Ярмук, якая цячэ ўздоўж сірыйска-іарданскай мяжы і дае больш за палову ўсяго канчатковага сцёку. Упадае ў Мёртвае мора з поўначы. Вусце размешчана на вышыні −430,5 м над узроўнем мора (2016) і гэтая лічба няўхільна змяншаецца.

Выкарыстанне чалавекам і экалогія З Галілейскага мора, прэснага, нягледзячы на шматлікія салёныя крыніцы па берагах, вада падаецца на поўдзень у бязводныя раёны па заглыбленай трубе Усеізраільскага вадаправода. З-за забору вады Мёртвае мора недаатрымлівае да 98 % сцёку Іардана. Даследаванні 2010 года паказалі што да Мёртвага мора ў той год дайшло не больш за 30 млн м³, прычым, вельмі салёнай, забруджанай ўгнаеннямі вады.https://water.fanack.com/jordan/water-resources/surface-and-groundwater/ . Горны Іардан папулярны сярод аматараў рафтынгу

Рака ў Бібліі За 9 км ад Мёртвага мора з іарданскага боку знаходзіцца горад Эль-Махтас — найбольш верагоднае месца Хрышчэння Ісуса. Падчас раскопак тут была знойдзена вялікая мармуровая пліта, якая, верагодна, з’яўляецца асновай калоны, згаданай паломнікам Феадосіем (V—VI стагоддзі) як адзнака месца Хрышчэння.

Вытворнае культурнае значэнне Гурт «Spasenie» прысвяціў рацэ свой альбом «Crossing the Jordan».

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Ізраіля Катэгорыя:Рэкі Іарданіі Катэгорыя:Біблейскія месцы Катэгорыя:Геаграфія Евангелляў Катэгорыя:Месцы паломніцтва Катэгорыя:Свяшчэнныя рэкі Катэгорыя:Басейн Мёртвага мора