Фараон — агульны тытул цароў у Старажытным Егіпце, а таксама тытул цароў з дынастыі Пталемееў у Эліністычным Егіпце.
Тытул паходзіць ад «пер-аа», што азначае «вялікі дом», і першапачаткова адносіўся да царскага палаца ці двара, а не да асобы цара. Ужыванне гэтага тытула для абазначэння цара пачынае сустракацца ў часы Новага Царства, а іменна, пасля праўлення Хатшэпсут. Але даволі доўга такі тытул не быў афіцыйным. Першым царом, які афіцыйна насіў тытул , быў Сіамон, цар XXI дынастыі. З той пары егіпецкія цары насілі такі тытул. У копцкай мове, апошняй ступені егіпецкай мовы, тытул стаў звычайным словам для абазначэння цара.
У Бібліі слова «фараон» (, ) было распаўсюджана на ўсіх егіпецкіх цароў незалежна ад часу іх валадарання. А з Бібліі гэта слова перакачавала ва ўсе астатнія мовы.
Паводле старажытнаегіпецкіх вераванняў, фараон лічыўся сынам сонца (Ра), зямным увасабленнем Хора і спадчыннікам Асірыса.
Славутыя фараоны Джосер — будаўнік ступеньчатай піраміды Хуфу (Хеопс) — будаўнік вялікай піраміды Пепі II — фараон, які ўладарыў 94 гады Хатшэпсут — жанчына-фараон Тутмас III — адзін з першых вялікіх заваёўнікаў, стваральнік Егіпецкай імперыі Эхнатон — фараон-рэфарматар, вядомы сваімі незвычайнымі для тых часоў рэлігійнымі поглядамі
Спасылкі Храналагічны пералік фараонаў
Катэгорыя:Старажытны Егіпет Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Фараоны Катэгорыя:Пасады і тытулы Старажытнага Егіпта