Сядзіба Любамірскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры гістарызму. Размешчаны на ўсходняй ускраіне в. Юрцава Аршанскага раёна, на правым беразе р. Скунья.
Гісторыя
Сфарміраваны ў другой палове XIX стагоддзя ў фальварку Кацішын, які належаў К. Любамірскаму, пазней Я. Грабоўскаму.
Доўгі час у сядзібе змяшчаўся Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў Другой сусветнай вайны.
Архітэктура
Уяўляў сабой вялікі архітэктарскі ансамбль інтэрпрэтаваных формаў сярэдневяковага палацава-замкавай архітэктуры. Галоўны фасад сіметрычнай дзевяцівосевай кампазіцыі фланкіраваны глыбокімі рызалітамі з буйнымі кутнімі пілонамі і вылучаны ў цэнтры ганкам. З панадворку фланкіраваны моцнымі васьміграннымі вежамі, якія былі завершаны зубчастымі парапетамі. Берагавы нахіл мясцовасці раскрывае цокальны паверх, члянёны аконнай аркатурай, першы паверх з арачнымі вокнамі ў гатычных стральчатых нішах, другі — з прамавугольнымі вокнамі ў арачных нішах з клінападобнымі перамычкамі. Плоскасныя фасады будынку апяразаныя прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам — адзіным элементам архітэктарскага дэкору. Планіроўка калідорная са скляпеністымі перакрыццямі памяшканняў цокальнага паверху. На кожным паверсе вуглавых вежаў размешчаныя круглыя ў плане залы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Аршанскага раёна Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Юрцава Катэгорыя:Любамірскія