Міхаіл Фёдаравіч Меражы́нскі (; , — ) — вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1942).
Біяграфія Нарадзіўся ў Бахчысараі. Працаваў на станцыі Слабодка Паўднёва-Заходняй чыгункі, у 1923—1925 гадах вучыўся на рабфаку Адэскага медыцынскага інстытутаМережинский Михаил Федорович (27.06(10.07).1906-01.08.1970) // Сайт БДМУ. Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут у 1930 годзе, у 1930—1933 гадах у аспірантуры пры пры кафедры біяхіміі ў ім, у 1933—1934 гадах — асістэнт. У 1934—1937 гадах аспірант Інстытута біялагічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР, у 1937—1938 гадах — старшы навуковы супрацоўнік. У 1938—1944 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі Пермскага медыцынскага інстытута, у 1944—1945 гадах — дырэктара Інстытута харчавання Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1945—1950 гадах — загадчыка кафедры біяхіміі Казанскага медыцынскага інстытута.
З 1950 года М. Ф. Меражынскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры біяхіміі і адначасова (у 1963—1966 гадах) прарэктар па навуковай рабоце.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па акісляльна-аднаўленчых працэсах пры авітамінозах, абмене рэчываў пры інсулінатэрапіі, метабалічных парушэннях пры траўмах, парушэннях абмену рэчываў пры ненармальным харчаванні, ролі гармонаў і вітамінаў у забяспечванні біялагічнай аховы арганізма, біяхімічным стане клетачных і субклетачных мембран пры захворваннях.
Некаторыя працы: Механизм действия и биологическая роль витаминов. — Мн., 1959. (разам з Л. С. Чаркасавай) Обмен жиров и липидов. — М., 1961. (разам з Л. С. Чаркасавай) Основы клинической биохимии. — М., 1965. (разам з Л. С. Чаркасавай) Нарушения углеводного обмена при заболеваниях человека. — Мн., 1967
Літаратура
— С. 337.
Спасылкі Мережинский Михаил Федорович (27.06(10.07).1906-01.08.1970) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя акадэміка Я. А. Вагнера Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крыме