Абстрэл аўтобуса пад Валнавахай — абстрэл пасажырскага рэйсавага аўтобуса «Златаусціўка — Данецк», які рухаўся аўтадарогай H-20 і праходзіў пашпартны кантроль на пункце пропуску непадалёк ад горада Валнаваха 13 студзеня 2015 года. У выніку нападу загінула 13 чалавек, яшчэ 15 паранены.

Бакі канфлікту на ўсходзе Украіны ўсклалі віну за здарэнне адзін на аднаго.

Генеральная пракуратура Украіны прызнала абстрэл тэрарыстычным актам. Пракуратура Данецкай вобласці па факце здарэння адкрыла крымінальную справу па ч. 3 арт. 258 (тэрарыстычны акт) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Ход падзей

Рэйсавы аўтобус маркі ЗАЗ A07A1 «I-VAN» рухаўся па маршруце «Златаусціўка — Данецк» (аўтавакзал «Паўднёвы») і спыніўся на блок-пасце для ажыццяўлення пашпартнага кантролю на лініі размежавання. У гэты час блок-пост быў абстраляны, у выніку чаго некаторыя са снарадаў патрапілі ў рэйсавы аўтобус.

Паводле заявы прадстаўніка генеральнага штаба Мінабароны Украіны падчас выступлення ў Вярхоўнай Радзе, абстрэл вёўся з Дакучаеўска.

Пасля здарэння рух пасажырскіх аўтобусаў на трасе «Данецк — Марыупаль» быў прыпынены.

Версіі здарэння

Версія ўкраінскага боку

Паводле версіі ўкраінскага боку, прычынай здарэння стаў артылерыйскі абстрэл з БМ-21 «Град» блок-паста прыхільнікамі ДНР, у выніку чаго некаторыя са снарадаў патрапілі ў рэйсавы аўтобус.

Па заяве прадстаўніка генеральнага штаба Мінабароны Украіны падчас выступу ў Вярхоўнай Радзе, абстрэл ажыццяўляўся з Дакучаеўска.

Начальнік Галоўнага каманднага цэнтра ўзброеных сіл Украіны Багдан Бондар заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы не датычныя да абстрэлу аўтобуса пад Валнавахай.

Версія кіраўніцтва ДНР

Мінабароны ДНР заявіла, што апалчэнне не мае дачынення да артабстрэлу, і назвала тое, што здарылася, «правакацыяй з боку Украіны».

Пацярпелыя На месцы загінула 10 людзей, сярод якіх 4 мужчын, 6 жанчын, у тым ліку 14-летняя дзяўчына. Яшчэ 18 чалавек атрымалі раненні, 13 з іх былі дастаўлены ў бальніцу ў Валнавасе. Сярод іх 1 міліцыянер і 1 пагранічнік. Ужо ў бальніцы ў Валнавасе сканала яшчэ адна жанчына.

Паводле апублікаваных Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй даных, усяго было паранена 17 чалавек, сярод якіх 16 заставаліся ў Валнавасе, а яшчэ 1 транспартаваны ў Марыупаль. Пазней стала вядома, што памёр яшчэ адзін мужчына.

Рэакцыя на здарэнне

Украіна Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка звярнуўся да ўкраінскага народа ў сувязі з трагедыяй. Пры гэтым ён параўнаў трагедыю ў Валнавасе са стральбой у рэдакцыі газеты Charlie Hebdo, і заклікаў увесь свет да салідарнасці з Украінай.

14 студзеня ў Вярхоўнай Радзе Украіны народныя дэпутаты на ранішнім пленарным пасяджэнні ўшанавалі памяць загінулых у выніку абстрэлу аўтобуса пад Валнавахай хвілінай маўчання. Хвіліну маўчання абвясціў старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман. Ён таксама выказаў спачуванні сваякам загінулых. «Учора ад рук агрэсара, акупанта, тэрарыстаў, якіх падтрымліваюць агрэсара, загінулі абсалютна нявінныя ні ў чым людзі. І гэта не першыя ахвяры ў нашай краіне, нажаль», — дадаў ён.

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала спачуванне родным і блізкім загінулых.

Міжнародныя арганізацыі Савет Бяспекі ААН асудзіў абстрэл аўтобуса, запатрабаваў «аб’ектыўнага расследавання» інцыдэнту з мэтай прыцягнення адказных да правасуддзя і заклікаў бакі канфлікту на ўсходзе Украіны да выканання Мінскіх дамоўленасцяў.

Кіраўнік місіі АБСЕ ва Украіне Эртугрул Апакан заклікаў усе бакі канфлікту на ўсходзе краіны праявіць максімум стрыманасці. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі.

Крыніцы

Спасылкі Відэаролік з наступствамі абстрэлу аўтобуса на Youtube

Катэгорыя:Тэрарызм Катэгорыя:Злачынствы Катэгорыя:2015 год ва Украіне Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2015 года