thumb|220px|Студэнты ў ветэрынарнай клініцы, Жнівень 2008 года. Ветэрынар (Ветэрынарны ўрач) — спецыяліст з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, які займаецца лячэннем жывёл (ветэрынарыяй) і спадарожнымі абавязкамі Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона. У Беларусі спецыялістаў у галіне ветэрынарыі рыхтуе Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.
Месца працы Ветэрынарныя урачы працуюць: у ветэрынарных клініках; на ветэрынарных станцыях; у заапарках; на прадпрыемствах па гадоўлі сельскагаспадарчых жывёл; на пунктах кантролю прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання; сабакагадоўчых гадавальніках, зверафермах, рыбгасах.
Абавязкі У спіс жывёл, абавязковых да вывучэння ветэрынарам, уваходзяць коні, буйныя і дробныя сельскагаспадарчыя жывёлы, свінні, сабакі, кошкі, трусы, мышыныя, птушкі і інш. Ветэрынары вывучаюць іх анатомію, фізіялогію, патафізіялогію, мікрабіялогію. Акрамя агульных дысцыплін ветэрынарны урач павінен ведаць прыватныя — прыватная фізіялогія (напрыклад, сабакі), хваробы пчол і рыб, ветэрынарна-санітарная экспертыза жывёльнай сыравіны (скура, шкура, мяса, малако, рыба, і г.д.)
Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Ветэрынарыя