Мікалай Васілевіч Рама́шка ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (26.10.1944, пасмяротна).

Біяграфія Мікалай Васілевіч Рамашка нарадзіўся ў вёсцы Дусаеўшчына (цяпер у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Скончыў 7 класаў школы, працаваў у саўгасе. У Чырвонай Арміі з 1935 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Паўночна-Заходнім і 2-м Беларускім франтах.

Намеснік камандзіра 1359-га зенітна-артылерыйскага палка маёр М. В. Рамашка вызначыўся 30 чэрвеня 1944 г. у час абароны чыгуначнага моста і пераправы праз раку Бярэзіна каля вёскі Свіслач (Асіповіцкі раён). У крытычны момант бою М. Рамашка замяніў параненага камандзіра кулямётнай роты і асабіста знішчыў больш за 200 салдат праціўніка. Загінуў у гэтым баі.

Быў пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Несята Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пазней прах Героя быў перапахаваны на Вайсковых могілках у Магілёве.

Памяць Помнік на брацкай магіле. Імем названы вуліцы ў Магілёве і Капылі, а таксама сквер у Магілёве. У 1975 годзе на радзіме Героя ў вёсцы Дусаеўшчына Капыльскага раёна ўстаноўлены бюст.

Літаратура

Спасылкі

Владимир Скрипинский В честь героя-земляка / Газета «Слава працы», четверг, 7.11.2013. Вечна ў памяці народнай (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) / Складальнікі: Алешка В. П., Скубілаў Д. В. — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 2099. — С. 28. — 38 с. — 40 экз.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Артылерысты Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Афіцэры СССР