thumb|250px|Заходні фасад Новага музея. 2009 thumb|250px|Егіпецкі двор Новага музея. 1862 Новы музей () — музей у Берліне, знаходзіцца на Музейным востраве і з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Будынак музея, пабудаваны ў 1843—1855 гадах у стылі позняга класіцызму, лічыцца галоўным тварэннем вучня Карла Шынкеля Фрыдрыха Аўгуста Шцюлера і вядомым узорам музейнай архітэктуры XIX стагоддзя.
Неабходнасць будаўніцтва другога музея на Музейным востраве ўзнікла ў сувязі з недахопам плошчаў у Старым музеі. У Новым музеі меркавалася размясціць калекцыі гіпсавых злепкаў, Егіпецкага музея, Музей айчынных старажытнасцей, этнаграфічнай калекцыі і гравюрнага кабінета. Будаўнічыя працы пачаліся 19 чэрвеня 1841 года пад кіраўніцтвам камісіі, прызначанай Фрыдрыхам Вільгельмам IV. У склад камісіі, у прыватнасці, уваходзілі генеральны дырэктар Каралеўскіх музеяў Берліна Ігнац фон Ольферс і Фрыдрых Аўгуст Шцюлер.
Будынак Новага музея сур’ёзна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і дзесяцігоддзямі заставаўся ў руінах. Аднаўленне будынка было распачата ў 1986 годзе. Пасля ўрачыстага адкрыцця адноўленага музея, якое адбылося 16 кастрычніка 2009 года, у ім размяшчаецца Егіпецкі музей і збор папірусаў са знакамітым бюстам Неферціці, а таксама Музей дагістарычнага перыяду і ранняй гісторыі.
У 2014 годзе будынак музея быў прызнаны адным з гістарычных помнікаў інжынерна-архітэктурнага мастацтва Германіі.
Спасылкі
Афіцыйны сайт музея
Катэгорыя:Мітэ (раён) Катэгорыя:Архітэктура Прусіі Катэгорыя:Калекцыі старажытнаегіпецкага мастацтва Катэгорыя:Музеі Берліна Катэгорыя:Музейны востраў у Берліне