thumb|Новы будынак універсітэта Альберціна ў Кёнігсбергу на Парадэплац (цяпер вул. Універсітэцкая, 2), неарэнесансны стыль, 1862 Фрыдрых Аўгуст Шцюлер (; , Мюльгаўзен, — , ) — прускі архітэктар, аказаў у свой час значны ўплыў на аблічча Берліна. Яго самымі вядомымі тварэннямі лічацца будынак Новага музея і купал і трыумфальная арка галоўнага партала знішчанага ў 1950 г. будынкі Гарадскога палаца ў Берліне.
Біяграфія і творчасць Фрыдрых Аўгуст Шцюлер быў вучнем Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1829 і 1830 г. Шцюлер пабываў са сваім сябрам Эдуардам Кноблаўхам у Францыі і Італіі. У 1831 г. з Генрыхам Штракам ён пабываў у Расіі. Шцюлер прызначаўся на розныя адказныя архітэктурныя пасады пры прускім двары, а ў 1832 г. стаў дырэктарам камісіі па ўзвядзенні палаца. У 1837 г. ён стварыў праект рэканструкцыі пецярбургскага Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя планы не былі ажыццёўлены: Мікалай I аддаў перавагу першапачатковаму стылю барочнага палаца, а не рамантычна неарэнесанснаму стылю Шцюлера. З прыходам да ўлады Фрыдрыха Вільгельма IV кар'ера Шцюлера пайшла ў гару і ў 1842 г. ён атрымаў званне каралеўскага архітэктара. Быў тайным вярхоўным будаўнічым саветнікам. Шцюлер з’яўляецца заснавальнікам Саюза архітэктараў Берліна.
Іншыя працы архітэктара З пабудоў Шцюлера па-за межамі Берліна заслугоўваюць увагі будынак ратушы ў Перлебергу, замак Штольцэнфельс на Рэйне (па праекце Шынкеля), вялікагерцагскі палац у Шверыне, старая біржа ў Франкфурце-на-Майне, нацыянальны музей у Стакгольме, універсітэцкі будынак, верагодна, фасад Каралеўскай брамы і Росгартэнская брама, рэканструкцыя замкавага Залы маскавітаў у Кёнігсбергу, акадэмія ў Будапешце, замак Гогенцолерн. Па праекце Шцюлера было распачата будаўніцтва Берлінскай нацыянальнай галерэі. thumb|left|Берлінскі гарадскі палац
Літаратура
Спасылкі
Пра будаўніцтва ўніверсітэцкага будынка ў Кёнігсбергу
Катэгорыя:Архітэктары паводле алфавіта Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Архітэктары Берліна Катэгорыя:Архітэктары Кёнігсберга Катэгорыя:Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках Катэгорыя:Прускія архітэктары Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цюрынгіі