Клімаўскае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Клімава, у басейне ракі Сечна.
Плошча паверхні 0,03 км², даўжыня 0,29 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. Возера знаходзіцца сярод асушанага балота. Сцёк па канале ў раку Сечна. Зарастае істотна.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна