Іван Браніслававіч Шаціла (, Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР (1953).
Біяграфія Нарадзіўся у Тальцы і жыў там да 1927 года. Ва ўзросце 7 год вучыўся ў прыватнай школе. У 1927 пачаў вучыцца на артыстычных курсах імя Ф. Дзяржынскага, якія скончыў у 1932 годзеhttp://old.talka.info/shaz.html . У 1932—1961, 1967—1971 гадах працаваў у тэатры імя Я. Купалы, а ў 1961—1967 гг. — у тэатры імя М. Горкага.
Творчасць Сярод тэатральных роляў: Рыгор ў «Партызанах» К. Крапівы, Якім Сарока ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Мікола Верас ў «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы, Алега Кашавога ў «Маладой гвардыі» паводле А. Фадзеева і інш.
Здымаўся у фільмах «Хто смяецца апошнім», «Каханне трэба берагчы», «Пяюць жаваранкі», «Першыя выпрабаванні», «Вуліца малодшага сына», «Масква — Генуя», выступаў як чытальнік на Беларускім радыё, удзельнічаў у радыёпастаноўках.
Літаратура
Спасылкі Шаціла, Іван Браніслававіч (акцёр ; 1910—1977) — http://unicat.nlb.by
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР