Алексіс Цыпрас (; нар. года, Афіны) — грэчаскі палітык, старшыня партыі «Сінаспізмас» і лідар Кааліцыі радыкальных левых (СІРЫЗА). З 2015 да 2019 года прэм’ер-міністр Грэцыі.

Біяграфія Скончыў сярэднюю школу ў сталічным раёне Амбелакіпі. Адукацыю па спецыяльнасці інжынер-будаўнік атрымаў у Афінскім нацыянальным тэхнічным універсітэце, які скончыў у 2000 годзе. Навучаўся ў аспірантуры па тэме гарадскога і рэгіянальнага планавання (горадабудаўніцтва і землекарыстанне), працаваў інжынерам. Аўтар шэрагу артыкулаў і праектаў па добраўпарадкаванні Афін.

У школе выявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю, уступіў ў канцы 1980-х у моладзевую структуру Камуністычнай партыі — Камуністычную моладзь Грэцыі, пік актыўнасці ў якой прыходзіўся на 1990—1991 гады. Прымаў актыўны ўдзел у выступах навучэнцаў супраць адыёзнага закона, прапанаванага міністрам адукацыі Васілісам Кантагіянопуласам. Тады Цыпрас быў упершыню запрошаны на тэлебачанне як прадстаўнік пратэстуючых школьнікаў і студэнтаў.

У студэнцкія гады становіцца вядомым актывістам студэнцкага руху, членам студэнцкага прафсаюза і універсітэцкага сената Політэхніёна. У 1995—1997 гадах абіраецца ў Цэнтральны камітэт Нацыянальнага студэнцкага саюза Грэцыі.

Пасля выхаду КПГ з «Сінаспізмас» Цыпрас застаўся ў гэтым левым кааліцыйным руху, пераўтвораным у адзіную партыю. У маі 1999 года ён быў абраны палітычным сакратаром «Моладзі Сінаспізмас» і працягваў займаць гэтую пасаду да лістапада 2003 года. Хоць Цыпрас належаў да радыкальнага левага крыла «Сінаспізмас», на сваёй пасадзе ён часцей выступаў правадніком лініі кіраўніцтва партыі ў моладзевай арганізацыі. Як сакратар «Моладзі Сінаспізмас» прымаў актыўны ўдзел у працэсе падрыхтоўкі Грэчаскага сацыяльнага форуму і міжнародных пратэстаў супраць нэаліберальнай глабалізацыі.

Прыйшоў да ўлады на хвалі абяцанняў не прагінацца перад крэдыторамі.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Грэцыі Катэгорыя:Камуністы Грэцыі Катэгорыя:Дэпутаты парламента Грэцыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Грэцыі