«Я не вярнуся» () — драма, знятая ў 2014 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм», кінакампаніяй «СТБ» (Расія), «Хельсінкі-фільмі» (Фінляндыя), «Амрыён» (Эстонія).
Аўтар сцэнарыя — Яраслава Пуліновіч пры ўдзеле Алега Газэ. Рэжысёр-пастаноўшчык — Ільмар Рааг. Аператар-пастаноўшчык — Туома Хутры Мастак-пастаноўшчык — Анастасія Карымуліна, Павел Шапо. Кампазітар — Пану Аалці. У ролях — Паліна Пушкарук, Віка Лабачова, Андрэй Астраханцаў.
Сюжэт Маладая выкладчыца ўніверсітэта Ганна знаходзіцца на парозе сваёй прафесійнай кар'еры, супраць яе высунута фальшывае абвінавачванне ў захоўванні наркотыкаў. Усе яе ранейшыя прыхільнасці не вытрымліваюць гэтай праверкі на трываласць — сябры адварочваюцца ад яе, і ўсе планы на заваяванне свету раптоўна разбураюцца. Карыстаючыся сваёй дзіцячай знешнасцю, Ганна шукае прытулку ў дзіцячым прыёмніку-размеркавальніку. Там яна сустракае Крысціну, замкнёную 13-гадовую дзяўчынку, якая марыць збегчы да сваёй бабулі ў Казахстан. Ганна прымае рашэнне збегчы з размеркавальніка разам з Крысцінай.
Узнагароды Гран-пры «Film Festival by the Sea» (Галандыя) Гран-пры «Lets Cee Film Festival» (Аўстрыя) Прыз Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно», Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад» Узнагарода Special Jury Mention (Спецыяльная згадка журы), XIII Міжнародны кінафестываль Tribeca, ЗША, Нью-Ёрк Прыз «За прафесійныя дасягненні», VIII Міжнародны кінафестываль імя Андрэя Таркоўскага «Зеркало» (Іванава, Расія) Прыз «За лепшую жаночую ролю другога плана» — Вікторыя Лабачова, Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад»
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»