Карл (Аляксандр) Андрэевіч Шы́льдэр ( — ) — расійскі ваенны інжынер, вынаходнік, інжынер-генерал (1852), генерал-ад'ютант (1833). Бацька М. К. Шыльдэра.

Біяграфія К. А. Шыльдэр нарадзіўся ў маёнтку Сіманава Невельскага павета Віцебскай губерні (зараз вёска Сіманава ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі). Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Маскоўскім шляхетным універсітэцкім пансіёне і ў 1802 годзе быў прызначаны унтэр-афіцэрам у Маскоўскі гарнізонны батальён. У 1803 годзе залічаны калонаважатым у школу пры Дэпо світы цара, якую скончыў у 1806 годзе. У 1805 годзе К. Шыльдэр удзельнічаў у бітве пад Аўстэліцам. У 1806 годзе атрымаў чын падпаручніка і пачаў службу ў інжынерных войсках. К. Шыльдэр удзельнічаў у абароне Бабруйска (1812), вызначыўся пры абароне Варны, Сілістры і Шумлы падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гг., пры фарсіраванні Дуная і аблозе Сілістры падчас Крымскай вайны 1853—1856 гг. У 1849 годзе К. А. Шыльдэр быў прызначаны начальнікам інжынераў дзеючай арміі.

Быў цяжка паранены ў час падрыхтоўкі аблогі крэпасці Сілістры, памёр у шпіталі ў горадзе Калашар у Румыніі (зараз у Малдове).

Распрацоўкі Сярод распрацовак К. А. Шыльдэра Канструкцыі вісячага і «бурдзючнага» пантонных мастоў з прагумаваных палатняных пантонаў Электрычны спосаб запальвання парахавых зарадаў (разам з П. Л. Шылінгам) Гальванічныя і гальвана-ўдарныя марскія міны (разам з Б. С. Якобі) Праект пешай у свеце суцэльнаметалічнай падводнай лодкі Параход «Адважнасць», узброены ракетамі і артылерыяй, правобраз эсмінца Канструкцыя фугасных ракет з вялікай колькасцю пораху

Сярод вучняў К. А. Шыльдэра інжынеры Э. І. Татлебен і М. М. Барэскаў.

Узнагароды Ордэн Святой Ганны 4-й ступені Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (за ўзяцце Варны)Шильдер Карл Андреевич // Инженеры России Ордэн Святога Георгія 3-й ступені Ордэн Святой Ганны 1-й ступені Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ступені Ордэн Белага Арла Ордэн Святога Аляксандра Неўскага Залатая зброя «За храбрасць» Ордэн Virtuti Militari 2-й ступені Прускія ордэны Чырвонага Арла 2-й і 1-й ступеняў і іншыя ўзнагароды.

Літаратура

Спасылкі Шильдер Карл Андреевич // Инженеры России Шильдер Карл Андреевич // Энциклопедия «Космонавтика» Шильдер Карл Андреевич // Белорусские имена в истории развития техники Карл Андреевич Шидлер // Изобретения России

Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя інжынеры Катэгорыя:Машынабудаўнікі Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829 Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў