Барыс Якаўлевіч Хесін (, в. Сафронава, , Горкаўская вобласць, РСФСР) — беларускі жывапісец.

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1967 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.

Творчасць Працуе ў станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў тэхніках тэмперы і акварэлі. Асноўныя творы: «Слаўны горад Полацк» (1969), «Раніца» (1971), «Стары Віцебск» (1974), «Дзвіна» (1978), «Зімовы пейзаж» (1990), «Восень» (1993), «Вечар», «Стары Полацк» (абодва 1994), «Віцебск. У канцы зімы» (1999), нацюрморты. Работы вылучаюцца пластычнай лёгкасцю, складанай рытмікай кампазіцыі, выразнай дынамікай ліній з сакавітымі плямамі колеру.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта