Каста (Канстанцін Леванавіч) Хетагураў (; , сяло Нар, Паўночная Асеція — ) — асецінскі пісьменнік, мастак; заснавальнік асецінскай літаратуры і літаратурнай мовы.
Біяграфія Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1881-85). Пісаў на асецінскай і рускай мовах. Зборнікі «Вершы» (1895, на рускай мове) і «Асецінская ліра» (1899, на асецінскай мове) адыгралі вялікую ролю ў развіцці асецінскай літаратуры. Сацыяльныя праблемы ўзнімаў у псіхалагічных апавяданнях («Паляванне на тураў», 1893). Гісторыі роднага народа прысвяціў этнаграфічны нарыс «Асоба» (1894). Аўтар паэм на рускай мове «Фаціма» (1889), «Перад судом», «Каму жывецца весела» (абедзве 1893), п’ес, публіцыстычных артыкулаў. Заснавальнік рэалістычнага жывапісу Паўночнай Асеціі (жанравыя карціны, партрэты, пейзажы Каўказа).
Беларускія пераклады На беларускую мову яго творы пераклалі Генадзь Кляўко і Юрась Свірка. Асецінская ліра: думы сэрца, песні, паэмы і байкі: з асецінскай / Коста Хетагураў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 93, с. — (Паэзія народаў СССР).
Літаратура
Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі